Яблычны спас

Бразнула клямка,
Спяшаецца нехта.
Сонейка ранкам
Гарыць белым светам.

Цягне духмяным
Святочным адразу.
Усiх паслухмяных
З яблычным Спасам!

Будзьце здаровы,
Старыя, маленькiя!
Смак верасковы,
Сцяжыначкi змейкамi.

Абшары льняныя,
У жыце - валошкi.
Каб жылi ў мiры!
Каб поўным быў кошык!


Сяргей Брандт,  06.08.2014               


Рецензии