Дранiкi
На поле за бацькоўскай хатай.
З табою я за панiбрата,
Цябе адрыла я лапатай,
Хадзi у кошык, хараство!
Вось склаўшы грудку кругляшкоў,
Я шпарка шкрэбаю бачушкi
Я казычу твае вачушкi,
У воду з громам пакатушкi,
Ад паху чхнi ды будзь здароў!
З цыбулiнай на дробнай тарцы
Крыху вастрэйшым каб было,
Шчыпала ў вочы, нос пякло,
Каб смакам боль перамагло,
Бо да крывi здзiраю пальцы.
Печ, дзеля дранiкаў- гары!
У патэльнi верш пяку-гатую,
Алей душы я не шкадую,
З вуголля сэрца не ратую.
Дык, смачна есцi, спадары!
Свидетельство о публикации №114080509032
Як такое магчыма? Я вашае амаль усё чытала.
Не так шмат беларускага ў мяне.(((
Крыўдна.(((
Ольга Маро 06.11.2015 00:07 Заявить о нарушении
Ольга Маро 06.11.2015 00:50 Заявить о нарушении