хопиць

Дарога цягнецца і ўецца...
Ты шчасця не чакай!
Ці сэрца вольна шчэ заб'ецца?
Знікае любы край...

Нажом у спіне ўсе кпіны, здзекі ...
А ты, мой брат, трывай!
Бо мы з табой не чалавекі...
З каленяў не ўставай...

Халуі ўсё ў нас забралі
Ты паміраць чакай!
У сваёй душы мы захавалі
Як мару - родны край.

Паднімемся ўсе радамі.
Абдыме брата брат,
Бо хопіць здзекаў. Воля з намі!
Заплаціць споўна кат.


Рецензии