Жнiвеньская спякота

Напэўна богу i не трэба
З вадою хмары завярнуць.
Пыл стаiць слупом да неба,
Без дажджу не прадыхнуць.

Без вады травiца енчыць,
Паляць промнi - быць бядзе.
Пад спякотай куры кленчаць,
У цень за хлевам кот iдзе.

Кнiгаўка крычыць, няйначы
Высах жвавенькi раўчук.
Цеплы ветрык нейдзе скачыць,
Ляцiць у вокны з палёў пух.

                Сяргей Брандт,  05.08.2014               


Рецензии