Беларускую мову зберагае Касцёл
Беларускую мову – зберагае Касцёл.
І гучыць там заўсёды магутнае слова.
Чысты, светлы і шчыры наш Добры Анёл
Асвятляе шляхі, – што наўкола.
Вы хацелі пазбавіцца знешняй турмы?
Перашкоды вам – хто будуе?
Самі Душу сваю вы калісь праклялі…
А Анёл (?) – яе зноўку будуе.
Не (!) – неварта казаць –
“прыйшоў час забыцця”(…)
Хто забыў пра сябе (?) – яго справы.
Я ж кажу вам: “Вяртайцеся!.. хопіць жыцця,
Каб паправіць, дый – знішчыць заганы”.
Свидетельство о публикации №114080402921