Крок
У ім шчасных дзён згубілась рэха,
Яно мінулым б'е па стрэхах,
Бы на сівых хаўтурах звон.
Сьвятло з адтуліны душы,
Як злодзей зь вязьніцы, на волю
Ірвецца зноў насустрач долі,
Каб ўгледзець сэнс яе вышынь.
Свой шлях, што розум не ўсачыць,
Знайсьці ці дам я сэрцу рады?
Няхай ня ведаў бы ён звадаў,
Як птушка, хай угару ляціць.
Уцяміць толькі б аднае,
Што недарэмна зьніч згасае.
Зрабіць пасьпець скрозь цемры зграю
Той крок, якога не стае.
Свидетельство о публикации №114080301648