Зорнае неба
неба,
І думкі імкліва
бягуць:
-Чаго, чалавек, табе
трэба,
Каб шчасця свайго
дасягнуць?
Хвалюемся, некуды
мчымся,
І незадаволены
ўсім,
Багаццем сваім
ганарымся,
Здаецца, як зорка,
гарым.
Ды толькі жыццё
хуткаплынна,
Сплывае, як у рэчцы
вада,
А думкі бягуць не-
супынна:
-Няхай абміне нас
бяда!-
Прыгожае зорнае
неба,
Але на душы не-
спакой:
-Ці так пражываеш,як
трэба?
Ці будзе той вечны
пакой?!-
Свидетельство о публикации №114080204151