Чуткая матуля
Р.Бёрнс
- Куды ідзеш, салодкая?
Куды ідзеш, цацуля?-
Мне колка кінула яна:
- Спытай маю матулю.
- Дзе ты жывеш, салодкая?
Дзе ты жывеш, цацуля?-
- Як ведаеш, ля ручая
Ў дамочку, ўдвух з матуляй.
У нізінку да салодкай я
З'явіўся на спатканне,
"Калючкі" скінула яна
Задоўга да світання...
Ды певень (каб яго ў булён,
Гадзіннік - недарэка!)
Старой парушыў чуткі сон
Заўчасным "Ку-ка-рэ-кууу"!
Да ложка тут яна ляціць,
Бы спрытная казуля,
І ну няшчадна калаціць
Дачку сваю за гулі.
Бывай, салодкая мая!
Бывай, мая цацуля!
Ты добрая, вясёлая,
Ды чутка спіць матуля.
Свидетельство о публикации №114080108253