Адным днём
Беспрытульнаму дварняку;
Хочацца ваўком узвыць,
Па пятах бяда бяжыць.
- Ну, і хай сабе бяжыць,
Даў Бог дня - і будзем жыць.
Хоць жыццё тое...Іначай
І не скажаш, як сабачча.
Сёння сто двароў прайшоў,
А паесці не знайшоў.
І ізноў шляхом знаёмым
Нюх прывёў да гастраному.
Галаву пачухаў, плечы -
Пахне ежай чалавечай!
Знекуль голуб падляцеў,
Павячэраць захацеў.
Ірвануў за ім што сілы,
Ды "зрабіў" пярнаты крылы.
Зноў там-сям пачухаў трохі...
- Заядуць, напэўна, блохі.
Во хто п'е, жарэ да сыта,
Адно слова - паразіты -
Смокчуць кровушку чырвону
І пладзяцца незлічона.
Каб не жыравалі дужа,
Зараз ён іх перадуша:
Да зямлі прыціснуў спіну,
Лапкі па баках раскінуў
І заплюшчыў моцна вочкі...
Усплыло, як быў сыночкам,
Меў матулю, недзе й татку,
Быў шчаслівейшым шчаняткам!
Маці шорстачку лізала,
Малачка свайго давала;
Потым знікла мамка рыжа -
Сам не ведае, як выжыў.
З таго часу ён халодны
І заўжды-заўжды галодны.
Побач з мордай нечакана
Плясь сардэлка з неба маннай!
Смачная сардэлка, свежа -
Дзякуй, Божа!!! Даў і ежу!
Свидетельство о публикации №114080100758