Гарачы лiпень...

Гарачы ліпень. Дзень запалкай дагарае.
За кальцавою — аўтаводная рака.
Яна нясе мой "карабель" да небакраю
ў шасэйным ложы,  у кляновых берагах.

Абапал —  нівы. Мора ніў. Марскія  хвалі
цалуе сонца —  залацень у залацень—
і асвятляе аблачынак аўтараллі...

Звычайны ліпень....

Незвычайны летні дзень.

Я раптам бачу, а дакладней —  адчуваю
як мімалётна вось такая прыгажосць:
як "Хонда" часу абмінае і губляе
усё, што дорага, усё, што сёння ёсць.

Да слёз балюча, што і свет калісьці знікне,
што і мяне чакае Сцікс (ці Ахерон?).
Такі расклад зямных шляхоў. Здаецца, звыклы.
Інакш — ніяк, што б не прарочылі Таро.

Усё часова, ўсё да роспачы часова.
Хаця наш век — як магістраль у сто гадоў,
вокаімгненне — вось дакладнейшае слова,
каб упісаць жыццё "даўжэннае" ў радок.

Таму давайце, не губляючы ні хвілі,
нектар жыцця па кроплі ўсмак штодзённа піць.
І славіць Бога... І...  Скажыце, вы  любілі?
А як Ісус ці навучыліся любіць?

——————————————

honda—  у перакладзе з гішпанскага —  прашча


Рецензии
Кожны дзень наш незвычайны, асаблIва для тых, хто вярнууся с таго свету i дзеля малых дзетак.
Люба-дорага мне чытаць Вашы вершы - тёпла ад iх на душы - грэюся!

Наталия Нездешняя   22.01.2020 23:15     Заявить о нарушении
Наталя!

Дзякуй вялікі за падтрымку, увагу і добрыя словы! І за Ваша цяпло!

Божай Вам аховы і літасці!

Лаззаро   26.01.2020 06:22   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.