Шчаслiвы удавец
Р.Бёрнс
У лістападзе жонку ўзяў -
Жыццё нязносным стала -
Сваімі сваркамі яна
Мяне замардавала.
І доўга ж я цягнуў ярмо -
Цяжкіх бядот навалу...
Збавенне надышло само,
Калі яна cканала.
Так, дваццаць адзін год цягнуў
Той груз, не меўшы выйсця;
Тут свой яна узяўшы курс,
Адчаліла кудысьці.
Ды каб жа ж адгадаць, куды...
Адно скажу пра тое:
З усіх жанчын найменей я
Хацеў бы стрэцца з ёю!
Прах безуважна прыняла
Багатая магіла,-
Не рызыкнула ў пекла ўзяць
Душу нячыста сіла.
Таўчэцца, думаю, яна
Пры навальнічных хмарах.
Чаму? - Знаёмы гырк, з якім
Ірве пярун абшары.
Зб."І гаспода мая,і мой храм"
Свидетельство о публикации №114073109467