восеньскi сон

змрокам гусцелі цені
шэрых маіх вочаў,
сон да мяне крочыў
у восеньскім летуценьні

ставіў ціхутка лапы
месячык мне на скроні,
мелі твае далоні
цнотаў маіх мапу

хоць у галаве пуста,
рэхам звінелі словы
лепшай у свеце мовы -
мовы тваіх вуснаў


Рецензии