Тваё здароуе, любая!
my bonie lass
Р. Бёрнс
Тваё здароўе, любая!
Дабранач, будзь вясёлай.
Надакучаць не буду я
Сваім каханнем болей.
Не думай, неяк пражыву
І без цябе, чароўнай:
Калі ты станеш і чыёй,
Клянуся, мне ўсёроўна.
Ты кажаш: - Замуж не гарыць
Выходзіць гэтак рана.
А я не маю часу быць
Запасным - кажу прама.
Раюць табе чакаць яшчэ,
Знайсці каго заможней,
Але фартуна без вачэй,
Яна й падвесці можа!?
Я ведаю, сябрам тваім
Мой стстус нехарошы;
Меньш грошай, ды свабодны і
Нічым за іх не горшы!
Лічу, здароўе - вось мой скарб!
Пакуль яго я маю
І здольны працай зарабляць,
Бядоты не спазнаю.
У птушак пер'ечка здаля
І бела, і прыгожа;
Здаля, а блізка, дык як я
Ў цябе, быць шэрым можа.
І ўсё ж апоўначы, калі
Так ярка месяц ззяе,
Я буду ў думках да цябе
Прыходзіць, дарагая.
Зб."На крылах натхнення"
Свидетельство о публикации №114073105010