Палявничыя прыгоды, або Летни адпачынак

Добра летам на прыродзе,
А ля рэчкі проста рай:
Можаш рыбу сабе вудзіць,
Хочаш-качак пастраляй.
У кампаніі вясёлай
Адпачнеш ты толькі так,
Хто заядлы паляўнічы,
Найспрытнейшы хто рыбак.
Яшчэ цёмна,а ўжо ўсталі,
Разбрыліся хто куды:
Паляўнічыя ў кустоўе,
Рыбаловы да вады.
З паляўнічымі сабака,
Яго трэба шчэ вучыць,
Як падстрэляную птушку
З вады лепей валачыць.
Гаспадар ягоны строгі-
Сам урок яму дае:
Бярэ качку ў свае зубы
І да берага плыве.
Дзень спякотны ў разгары,
Сонца ярка зіхаціць.
Сёння ўсім пашанцавала,
Цяпер можна адпачыць!
І з багатаю дабычай
Сабраліся ля катла.
А з ляшчоў і дзікіх качак
Юшка смачная была!
Ну а потым,як вядзецца,
Суразмоўцаў не ўняць...
На ўвесь лес рыбак смяецца:
"Не ўмееце страляць!"
Паляўнічы схапіў яйка,
Бац-на лысіну яму:
"Станавіся тут пад дрэва,
У яйка шротам я пальну."
Рыбак бача-не да жартаў,
Адракаецца ад слоў:
- Пашкадуйце мяне,сябры,
Вам аддам я свой улоў.-
-Добра,-адзін яму кажа,-
Яшчэ трохі пажыві
І не кпі больш з паляўнічых,
А ляшчоў сваіх лаві.-
Зоркі ў небе эаблішчэлі,
Загучаў жабіны спеў.
"Міравую" сябры пілі,
А сабака закусь еў.
Позна ноччу разышліся,
Захраплі,аж гай гудэеў!
Добра вельмі на прыродзе-
Адпачнеш хіба так дзе?!


Рецензии