Ёсць прычына, дык якая
Не малісь ты абразам.-
Бесы шэпчуць нам на вуха,
Толькі іх не трэба слухаць!
Ёсць прычына,дык якая-
Кроў іграе маладая?..
Што яшчэ нас так здзіўляе
І у храм нас не пускае?
Ці–то грэх вялікі маем
І разлад усім жадаем,
Ды баімся,што пазнаюць,
Гэту тайну разгадаюць?
Хто галоўны ў сям’і,
Ці хай ходзіць хто другі?
Вынік будзе зноў такі-
У храм не ходзяць мужыкі.
Свидетельство о публикации №114072803611