Лета становицца жаль
Куда ты не глянеш у даль
Павяўшых там шмат недакосін
І лета становіцца жаль
У кустах нудна вецер шапоча
Якуюсці шэпча мальбу
І дзень ада дня незаметна
Ён творыць сваю варажбу
А восень сабрала ўсе хмары
І справу для ветра дала
І носіцца вецер па полі
І падае з неба імгла
Усё ломіць з шалёнаю сілай
На вуліцах дрэвы трасе
Платы вырывае і круціць
І шыфер зрывае ў страсе
Налітыя хмары вадою
З заліва на горад плывуць
І хвошчуць і хвошчуць дажджамі
І з холадам сырасць нясуць
А вецер за вокнамі свішча
Па шыбах сцякае вада
Прырода так жаласна плача
Што зімнія йдуць халада
Як глянешь на гэту карціну
На гэту смугу і на даль
Паверыш цяплу не вярнуцца
І лета становіцца жаль
Свидетельство о публикации №114072802872