Араты
Ці то верасень быў, ці то жнівень,
Запрагла мяне цешча ў хамут.
Разараць агарод я павінен-
Мне з нязвыкласці будзе капут.
Я паціху араў і ўсё думаў:
-Папярэчку пакінуць, ці не?
Нылі рукі, а конь з нейкім сумам
Валок плуг у пустой баразне.
А пасля ў канцы, каля плоту,
Зачапіўся за корань той плуг-
Конь спыніўся, увесь мокры ад поту,
І нагой адбіваўся ад мух.
Ды я сам у баразне пахіснуўся
І асеў на раллю, як мяшок.
Не заўважыў,што конь азірнуўся
І нясмела падаўся убок.
Адышоўся...паціху разпрогся,
Пахадзіў, пастаяў ля мяне...
Я ляжаў нерухома, бо змогся
І застаўся ляжаць у баразне.
Свидетельство о публикации №114072703357
І цешчу, і Вас, і каня, і мух... Усе— пацярпелыя. :—))))))))
Лаззаро 28.07.2014 00:55 Заявить о нарушении
Хоць Вы выказалі спачуванне.
З павагай - Лявон.
Леонтий Обринский 16.08.2014 14:49 Заявить о нарушении