Песняры

(Прысвечана ВІА "Песняры")

Песняры галасамі Радзімы,
Растрывожылі струны душы.
Іх напевы ў абшары адзіным,
Лечаць нашыя сэрцы ў цішы.

Зацвітае ў палях "Канюшына",
"Жавароначкі" ў небе звіняць,
Жыта жне прыгажуня Яніна,
Косіць Яська сваю сенажаць.

У каханай блішчаць "Завушніцы"
Гравіроўкай прызнання ўначы,
"Беларусачка" ў белай спадніцы
Горда род свой заве "крывічы".

Шэпча ціхенька "Явар Каліне"
Па-над ярам на ранку ў расе,
І пяецца аб "Александрыне",
Беларускай дзяўчыне-красе.

Ад "Марысь, да Алесь, Веранікі"
"Над Палессем ляцяць жураўлі"...
Будуць кроў хваляваць, будуць клікаць
Галасы, што завуць "Песняры".

Як званочкі бязмежных прастораў,
Яны ў ветры і ў кроплях дажджоў.
Льецца чыстай крыніцай у мора,
Да Радзімы святая любоў.

Не знайсці мілагучней суквецця,
І мелодый званчэй - не шукай!
Песнярамі ў сусветным санэце
Беларускі праслаўлены край!
Фота інтэрнэт.


Рецензии