27. 07. 2014 Стихотворная публицистика

Я ўжо даўно гатова ладзіць той Майдан ці Плошчу, які б змяніў хоць так ці гэдак усё маё жыццё! Малюнак выглядае гідкім...цяпер я маю погляды ўжо іншыя, на апазіцыю, у тым ліку. Не ведаю, чаму яны павінны... мяняць што-небудзь у краіне... І так некепска...ў Еўропу кожны месяц, мабыць, ездзяць...Каб вольнага дыхнуць паветра. А мне ўсе кажуць, як народу, што я манкурт, што вырадак, што не магу сама на Плошчу выйсьці, што я павінна для сябе сама шукаць з балота выйсця. Дык можа не ва мне ўсё ж справа? А ў тых, хто злева, ды ў тых, хто справа? Бо пасярэдзіне - улада, якая робіць шмат што для Майдану. І выбіваецца з апошняй моцы, каб нам жыццё да той ступені ...так пакоцаць...а мы ўсе дзелімся ...свядомыя і ўжо не вельмі...Пара ўжо ў рукі браць усім нам...кельмы... падмурак будаваць...для нашай будучыні! Бо на астатніх я не маю ўжо надзеі..


Рецензии