Брусель

БРУСЕЛЬ

Чырвоны трамвайчык брусельскі,
Абшарпана не еўрапейскі,
Вязе позняй  ноччу мяне.
Вандрую па горадзе сонным,
Які мне становіцца родным,
На яве, а быццам бы ў сне.

Паміж невядомых імёнаў
Адчужанасць ад забабонаў.
Ранейшае  шчасце, бывай.
Заеду да Элізабеты.
Спагецці, шаблі і катлеты.
Нудота.
А думаў, што рай…

26 ліп. 2014


Рецензии
Шаноўны паэце! Натхнілі на водгук:

Бывайце, баршчы й макароны!
Бывай, забульбячаны край!
Прарваўшыся скрозь забабоны,
я еду... ў Брусель — міні-рай.

Хаця... я б назваў яго райчык.
Бо й там не ўсё чмеліку — мёд.
Абшарпаны (родна) трамвайчык
"прастрэліў" душу навылёт.

Ну як гэта — ў цэнтры Еўропы —
ля сціплага Маннекен Піс —
такая, прабачце, залёпа —
такі нехлямяжны абрыс.

А "рознасці" ў Елізабеты...
Дарэчы, а вы там былі?
Я быў, і не раз еў катлеты,
а з імі — спагеці, шаблі.

Ды ўсё надакучыла, чэсна,—
бы той Каралеўскі палас.
Хаця там прыгожа й няцесна,
нягоршыя ёсць — нат у нас.

Ці Юбера вось галерэя...
Прыгожа, ды не Калізей.
Мне сэрцайка ўсё ж болей грэе
наш родны Мастацкі музей.

Дарэчы, музеі... На дзіва,
благога сказаць не магу.
Ў музеі тамтэйшага піва
я нават "асіліў" чаргу.

Затое ў крутым Аўтаволдзе
нязменна ахутвае сум.
Хаця я не езджу на Фордзе,
па мне лепей ГУМ альбо ЦУМ.

І нават ля гмахаў-сабораў
(аб гэтым, сябры, папазжа)
ўспамінам аб родных прасторах
узносіцца ў неба душа.

А як ные беднае сэрца,
сябры дарагія, без вас!..
Ну годзе! Вяртаюся, чэрці!
Дадому! На родны Гранд Плас!

:—))

Лаззаро   28.07.2014 00:34     Заявить о нарушении
Выдатны водгук!
Віншую.

З пашанай,

Леонид Пранчак   19.08.2014 18:06   Заявить о нарушении