Мары старых
Яны жадаюць бачыць сонца.
І што б ні была на зямлі-
Усё іх радуе бясконца!
У ніх такая сіла духу-
Пераадолець усё можа,
Ідуць праз немач і хваробы,
Бо гэта дзецям мо паможа!
Нас вучаць радасці жыцця,
Уменню ісціну пабачыць,
Трымаць у мудрасці душу-
Як многа гэта для нас значыць!
Сапраўдны падарунак лёсу
Старых і бацьку мець і маці,
Бо лепш за ніх ніхто не зможа,
Жыцця дарунак нам пазнаці!
Гэта яны-нашы старыя-
Сапраўдны кладзезь у жыцці!
Любоў іх, клопат і цяпло-
Без ніх нікуды не пайсці!
Яны апора нам,надзея,
Што будзе ўсё ў нас,як трэба!
Старых патрэбна берагчы-
Без ніх жыццё-як мір без хлеба!
Свидетельство о публикации №114072606496