Вернiсаж

    М.М. мастаку

Цесць на зяця зуб тачыў -
Насміхаўся злосна,
Бо займаецца, лічыў,
Справай несур'ёзнай:

Фарбы, пэндзалі, мальберт -
Вечныя растраты!
Нейкі выдумаў пленэр...
Абы збегчы з хаты.

Цэглу бы лепш труцень клаў,
Ці чыніў бы краны;
Трохі б грошай зарабляў
Пейзажыст паганы.

Але ты хоць плач, хоць скач
Ці, наогул, трэсні,
Каб не слухаць цесця, зяць
Збег у Маскву "за песняй".

Некаторы час прайшоў,
Далучыўся Мішка
Да Саюзу мастакоў -
Стаў, як кажуць, шышкай.

Цесць такі станоўчы факт
Не бярэ на веру:
- Ну, які ён там мастак,
Лёгка я праверу!

Жонку трыдцаць год гляджу
І да юбілею
Партрэт парны закажу
Зяцю - дуралею.-

І прыліп, як банны ліст,
Як рыпей да Мішкі:
- Ну і што, што пейзажыст,
Намалюй -  і крышка!

Жонцы і гасцям сюрпрыз
Будзе ў рэстаране,
А табе - грашовы прыз
За тваё старанне.

Пэндзаля не зганьбіў зяць,
Хаця  морду й корчыў.
Трэ' грашовы прыз даваць,
А рука ж не хоча...

- Камізэльку й ланцужок,
Як у буржуіна,
Падмалюй сюды, сынок,
Во будзе карціна!

А праз тыдзень абвясціў
Новае жаданне,
Каб Жалезны рыцар быў
Там, на заднім плане.

І за трэцім разам браць
Няма як партрэту -
Герба трэба, моў, дадаць
Для аўтарытэту.

Зразумеўшы ўсё, зяцёк,
як належыць сыну,
Сам адвёз у рэстаран
Бацьку ў дар карціну.


Разгарнуў "купец" "тавар"-
Грамада застыла...
На партрэце цесць - уладар
Меў свіное рыла:

Ружаваты пятачок   
І сівыя вушы...
Абнажыў мастак-зяцёк
Цесця свайго душу!!!


Рецензии