Стары Сiменс

Доўга я з маім "мабілам"
Пераходзіла на Ты
І спачатку не дружыла,
Бо занадта ён круты.

Паступова завучыла
Што за чым, куды і як
І кажу:" Мабіла - сіла,
Гэта лепшы мой дружбак!

Ён мяне абудзіць рана,
Ён і песеньку спяе,
Атрымае тэлеграму...
І ніколі не злуе!

З ім мае і дні, і ночы,
Без яго я, як без рук!
Ды нядаўна мой малойчык
"Адмачыў" такі ўжо трук!..

- Удзень заходзіла суседка
Плётку новую сказаць
І прынесла шклянку едкай
Нейкай бякі паспытаць.

Сербанула адну "бульку"
(Гэта вам не сырадой!!!)
І пайшла змагацца ў бульбу
З каларадскаю ардой.

Толькі хату зачыніла -
Пяе Сіменс салаўём.
Трэба ж! Я яго забыла
На акне па-над сталом.

Я - назад, хутчэй у дзверы...
Бачу: круціцца, дрыжыць,
На маіх вачах халера
Скок у шклянку - і бурчыць.

Ах жа ты, парсюк нямецкі!
Ах ты ж, фірменная п'янь!..
І табе глынуць няймецца,
Шнапса ўнюхаў, ну ты глянь!?

Я выцягваю гуляку,
Агрызаецца - бурчыць;
Калі быў бы ён сабакам,
мог бы, мусіць, укусіць.

Фу! Які ты слізкі, брыдкі!
Што рабіць? Як рады даць?
Дзе ўключаецца падпітка,
Стала ў дзюрачку смактаць.

У разетку ўткнула вілку -
Засвяціўся. Ачуняў!
І з нахабнаю ухмылкай
Зноў бадзёра заспяваў.

Болей я цябе, "мабіла",
Аднаго не кіну, не...
Будзеш ты сядзець, як мілы,
У кішэньцы у мяне!"


Зб."На крылаъ натхнення"



 
 


Рецензии