Канец зiмы
- Зiма прайшла!
А зіма "замарцавала"
І забыла, куды йшла.
Хвост - трубой, у ашчэры пыска,
Выгнута дугой спіна,
Больш не беленькая кіска,
А драпежніца яна.
Дні і ночы карагодзіць,
Сон распусту не бярэ,
Спевы шлюбныя заводзіць -
Глотку пад акном дзярэ.
Гурбы снегу намятае,
Не сыходзіць са двара
І ўвагі не звяртае,
Што прайшла яе пара.
Брысь на поўнач, Зімка-кіска,
Там твой дом, твая прапіска,
Надакучыла ты ўжо!
Во, глядзі, вазьму ружжо...
Зб."На крылах натхнення"
Свидетельство о публикации №114072409871