Каштаны
песні на словы К. Вадніцкай
Казаў ты - маюць колер каштанаў
І залатога лісця ярчэй
І зор, што ў небе ззяюць над намі,
Мілыя зоркі маіх вачэй.
Каштаны кідаў вецер пад ногі,
Усхвалявана вымавіў ты,
Што забярэш з сабою ў дарогу
Начы чароўнай сум залаты.
Каханы, каханы,
Зноўку вецер зрывае каштаны
І пад ногі смяючымся парам
Іх сыпле, як даўней,
Калі я ў алейцы
Працягнула каштан табе й сэрца,
І пачула тры словы, што вецер
Ты любіш і мяне.
Вальсуе ў парку трэцяя восень,
І з дрэў ліе карычневы град.
У трэці раз алейкі заносіць -
Хавае залаты лістапад.
У руцэ каштан маленькі сціскаю,
І аб табе ўсе думкі мае!
Жалобна вецер песню спявае,
Мо ты таксама чуеш яе?
Каханы, каханы,
Зноўку вецер зрывае каштаны
І пад ногі смяючымся парам
Іх сыпле, як даўней,
Калі я ў алейцы
Працягнула каштан табе й сэрца,
І пачула тры словы, што вецер
Ты любіш і мяне...
Свидетельство о публикации №114072309433