Не лист
Чужыя вокны... Усё адно..
Да дрыжыкаў лісток пажоўклы
Жыцця гаротнага твайго.
Чаго сумуеш у палоне
Бясконцых думак і ідэй?!
Ідзі! Аддай сябе іконе!
Яна да веры прывядзе!
На кожны крок малітвы хопіць!
На кожны стук! На кожны ўздых!
Не ліст, а цэлая аповесць
Жыцця ад дрыжыкаў тваіх.
Свидетельство о публикации №114072204377