Вяртанне жаунера

When wild War's deadly Blast
was blawn
     Р. Бёрнс

Пранёсся смерч вайны. І зноў
Вярнуўся мір лагодны
Да мноства дзетак без бацькоў,
Да мноства ўдоў гаротных.

Тады, пакончыўшы з вайной,
Падаўся я дахаты,
Змясціўся ў ранцы за спіной
Увесь скарб мой небагаты.

Я рабаўніцтвам ні душу,
Ні рукі не запэцкаў,
Дамоў, у Шатландыйку ішоў
Вясёла, з лёгкім сэрцам.

Уяўляў я бераг рэчкі Койл,
Усмешку Нэнсі мілай,
З юнацкіх год мяне якой
Навек прываражыла.

Вось родная далінка, млын
(Сябры гадочкаў весніх)
І глог той самы, ў якім
Я мілаваўся з Нэнсі!

І вось - адзіная мая
На матчыным парозе!
Я адвярнуўя, каб схаваць,
Што вочы засцяць слёзы.

Ад хвалявання я асіп,
Сказаў: - О, глогу кветка,
Шчаслівы самы той за ўсіх,
Каго кахаеш, дзетка.

Айчыне, каралю служыў
Я праўдаю і верай,
З пустой кішэняй на пастой
Ці возьмеце жаўнера?

Зірнула жыва на мяне
(О,як папрыгажэла!)
- Жаўнерам любы быў;па iм
Душа мая збалела.

Вось наша сціплае жыллё,
Ўваходзьце смела ў дзверы,
Тут ёсць і месца, і цяпло
Для чэснага жаўнера.

Зірнула зноў - і ружаю
З лілеі белай стала:
- Ты, Віллі мой!- Абмяклая
Ка мне на рукi ўпала.

- Клянуся Творцам я і тым,
Хто дбае аб каханых,
Я - гэта! Я ўяўляў такім 
З табой наша спатканне.

Я доўга ваяваў, а ты
Мяне чакала свята;
Хай я багацця не нажыў,-
Каханнем мы багаты.

Яна ў адказ: - Пакінуў дзед
Мне золата і землі,
З табой не будзем ведаць бед,
Жаўнер мой мужны, верны.



Збірае золата купец,
Маёнткі - панска справа,
Жаўнерскае ж багацце - чэсць -
Узнагарода - слава.

Заслужвае ад нас жаўнер
Падтрымкі шчырай, моцнай.
Патрэбна памятаць: жаўнер -
Радзімы абаронца.
 








 
 


Рецензии