Улик для Чубатки
Аднойчы гаспадар рашыў укараніць
Бухгалтарскі улік у хатняй гаспадарцы:
Хто ўсё зрабіў і запісаў — таго карміць,
Тым, хто не запісаў, — не даць па скварцы.
Падлічваць трэба ўсё: колькі хвілін
Сабака Шарык гаўкаў на суседа,
І колькі часу шэры кот Максім
Мышэй лавіў для смачнага абеда,
Як доўга певень раніцай спяваў,
Жарэбчык малады хадзіў пад плугам...
Каб кожны свой абед адпрацаваў,
Запісваць трэба ўсім, і нават курам:
Хто колькі часу гробся у двары,
А колькі у суседнім агародзе?
Хто колькі яек знёс — два або тры?
Усё запішы, ўсё занатуй, ды й годзе.
Выконваць сталі куры той указ,
Забыўшыся знясціся хоць бы раз.
Калі ж спадар яечні захацеў,
Дык сам тады ў куратнік паляцеў.
Пытае: “Вы чаму, чубаткі,
Не наняслі мне яек у дастатку?”
—Няма калі нам яйкі несці,
Бо доўга трэба запіс весці.
Нясіся сам!
Не грэх падумаць нам,
Ці не марнуем дарма мы паперу.
Улік патрэбен, але толькі ў меру!
Свидетельство о публикации №114072006375