Знiшчальны вецер лёсу

O raging Fortune's withering blast
      Р. Бёрнс

О, ўсё лісцё маё атрос
Знішчальны вецер лёсу!
О, ўсё лісцё маё атрос
Знішчальны вецер лёсу!
Пад сонцам стромкі ствол мой рос,
Купаўся ў свежых росах,
Прыгожа кветкамі ўсыпаў
Галін зялёных косы.
Ды кветкі ўсе паабрываў
Злы шторм паўночны лёсу.
Ды кветкі ўсе паабрываў
Злы шторм паўночны лёсу.


Рецензии