Чырвоная ружа

A red red Rose
  Р. Бёрнс

Каханне маё ружачкай
Чырвонаю гарыць,
Каханне маё музыкай
Салодкаю гучыць,

Як ты, такое ж чыстае,
Дзяўчынанька мая;
Пакуль у морах ёсць вада,
Кахаць не кіну я!

Хай сонца моры высушыць,
Каменні скал згараць;
Пакуль пясок жыцця бяжыць,
Цябе буду кахаць!

Бывай, адзіная мая,
Вярнуся я, прыйду,
І ў дзесяць тысяч міляў шлях,
Каб стрэцца зноў, прайду!


Рецензии
лучше про джона ячменное зерно
но только по русски
пожалуйста
ещё раз

Не Гр   19.07.2014 20:56     Заявить о нарушении