Зжэрты часам я знявечным...
Надбудова праз ўсе мары.
Заспявалі, загнабілі
штотыднёвыя кашмары...
Хутка, хутка. Так балюча
аплываюць сцежкі свечак.
Срэднявечныя пачвары
суайчыннікаў прасуюць.
Ды чырвоняць ліхтарамі,
пад знікненне мовалюбства.
Дзе ж ты знікла мая мара?
Так балюча, мне балюча!
Ўголас? А няхай пачуюць!
Зжэрты часам я знявечным...
Кепска, кепска...
Адшукаю хованку цяпла!
Дарэчы?...
19 ліпеня 2014
Свидетельство о публикации №114071901406