Нявеста з Экклефехэна

The Lass of Ecclefechan
    Р. Бёрнс

- Узяў мяне! О, ўзяў мяне!
Ты ўзяў мяне з галечы?!
А прасніца, а калаўрот,
Балея, во - не рэчы?

І да таго ж у дзеда ёсць
Маёнтак з двух паверхаў.
А я - красуня, прыгажосць
На ўвесь той Экклефехэн!

- от "цацу з дзюрачкай" здабыў!
Схавай язык брахлівы:
Лагодны быў, спяваць любіў,
Быў да цябе шчаслівы.

А зараз на край свету я
Гатовы бегчы з хаты.
Сканала б, "цаца" ты мая,
Які б я стаў багаты!

Экклефехэн - вёсачка, у якой быў са 2 разы Р.Бёрнс


Рецензии