Жытам iдучы
Р. Бёрнс
Бедалажка, цераз поле
Жытам ідучы,
Намачыла ўвесь прыполік,
Жытам ідучы.
О! Рэдка Джэн сухой бывае!
Як не намачыць,
Не запэцкаць ёй спаднічку,
Жытам ідучы?
Калі яна яго стрэла,
Жытам ідучы,
Калі ён яе цалуе -
Клопат то нічый.
О! Рэдка Джэн...
Калі ў дальняе лагчынцы
Сышліся ўдваіх,
Калі цалуюцца двое,
Што свету да іх!
О! Рэдка Джэн...
Свидетельство о публикации №114071808666