Хто там каля маiх дзвярэй?

Wha is that at my Bower-door?
     Р. Бёрнс

Хто там каля маіх дзвярэй?
- Хто як не я, не Фіндлей.
Дамоў табе трэба хутчэй!
-Канешне,- сказаў Фіндлей.

Як злодзей, шкрабаешся тут...
- Правер,- прамовіў Фіндлей;
А заўтра скажаш "зблытаў", чмут.
- Канешне, - сказаў Фіндлей.

Упусціць, ці што, паспрабаваць...
- Упусці,- прамовіў Фіндлей;
Ты ж не дасі ўсю ноч мне спаць!
- Канешне,- сказаў Фіндлей.

Дазволь у спальню увайсці...
- Дазволь,- прамовіў Фіндлей.
Да дня, баюся, прагасціш.
- Канешне,- сказаў Фіндлей.

На ноч пакінеш, а тады...
- Пакінь,- прамовіў Фіндлей;
Ты сцежку вытапчаш сюды!
- Канешне,- сказаў Фіндлей.

Што ў спальні будзе тут між нас...
- Хай будзе,- сказаў Фіндлей;
Маўчы і ў свой апошні час!
- Маўчу!- прамовіў Фіндлей.

Зб."На крылах натхнення"
   
            


Рецензии