Элiза
Кідаю, Ліза, цябе я
І бераг родны ўраз,
Злой воляй лёсу акіян
Зноў раздзяляе нас.
Хай акіяны скрозь грымяць
Між любаю і мной,
Маё ім сэрца не разняць,
Душу маю-з тваёй.
Бывай, Эліза дарагая,
Дзяўчына мар і сноў!
Па развітанні, адчуваю,
Нам не сустрэцца зноў.
З апошнім сэрцайка штуршком,
Як прыйдзе смерць за мной,
Эліза, будзе аб табе
Уздых апошні мой.
Свидетельство о публикации №114071806969