Мышка

Пераклад з польскай мовы

Была сабе мышка ўдала,
Па начах яна гуляла
І што толькі дзе не знойдзе-
Дагрызе дарэшты й годзе!

Неяк чуе пах вяндлінкі.
Пахне!.. Аж пацеклі слінкі:
- Гэта ж дошчачка на дроце
Смачнае трымае штосці.

Ведаю я тую скрынку,
Хоча мяне на вяндлінку
Залавіць такім вось пахам.-
І адскочыла у жаху.

Ціха лезе ў мышалоўку,
І на задніх лапках лоўка
Паднімаецца ўсё вышай,
Да вяндлінкі штораз бліжай...

- Вось яна! Амаль што ў роце! -
Незнарок кранула дроцік.
-Паф!!! І дошчачка ўсёй сілай
Мышку ласую забіла.


Зб."И снова душу греет благодать"


Рецензии