Пасля навальницы
І гром не такі ўжо звонкі,
Да слёз, нават, сэрца кранае
Краса маёй роднай старонкі.
Чароўная самая ў свеце
Хвіліна пад небам высокім,
Калі злёгку гушкае вецер,
Нібыта калыску, аблокі.
З азёрным люстэркам гуляе
У хованкі бойкае сонца.
А хмарка дажджынкі губляе:
Не можа трымаць іх бясконца.
Рознакаляровай дугою,
У палоску, бы з сшытка лісточкам,
Вясёлка звязала з зямлёю
Край неба дзівосным масточкам.
І скачуць па лужах, як дзеці,
Увесь час вераб’і-непаседы.
Бяроз белых тонкае вецце
Нашэптвае казкі, легенды.
А водар які над зямлёю!
Удыхнуў — як на свет нарадзіўся!
Хто бачыў старонку такою,
Навекі ў яе ўлюбіўся.
Свидетельство о публикации №114071802273