Папялушка
Лісця вісела бахрама,
Яшчэ, здавалася, няскора
Дастане белыя уборы
З халодных куфараў зіма.
А ёй адной начы хапіла,
Каб на світанку за акном
Паўсталі дахі ў шапках белых,
І дрэвы ў світках заінелых,
І дол пад срэбным дываном!
І, як дзіцяткам у калысцы,
Зямлёй да цёплых весніх дзён
Пад спевы завірух-мяцеляў
Над снежнаю яе пасцеляй
Анёльскі заўладарыць сон.
Зб."На крылах натхнення"
Свидетельство о публикации №114071709931