Чэрвеньскiя кветкi

У мяне ў садочку хораша ўлетку,
Зелянеюць дрэўцы і красуюць кветкі:
Белыя рамонкі - залатыя вочкі,
Ружовы півоні, сінія званочкі.


А паміж рамонкаў - касачы разныя,
Гваздзюкоў турэцкіх шапкі распісныя,
Замест агарожы - высокія спіны
Рознакаляровай гвардыі лубінаў.


Калі я ні выйду пагуляць ў садочку,
Радасна рамонкаў пазіраюць вочкі,
Гваздзюкі, званочкі ветліва ківаюць,
"У ва фрунт" раўненне лубіны трымаюць.


Там і сям мільгаюць, нібы банты ў косах,
Плямкі бессаромна рыжых пачканосаў,
Ад півоняў пышных пах танкі ліецца.
Чэрвеньскія кветкі - адпачынак сэрца.


Рецензии