Абляцелi лiсцi
Кронаў гаманлівых сціхлі спевы,
Сумныя і вымаклыя дрэвы
Ў неба доўгія галіны ўздзелі.
Ім такім здаецца непатрэбным,
Такім недарэчным існаванне...
І блакіт у слязах губляе неба,
І ў паветры горкі пах растання.
Вось таксама і ў бацькоўскай хаце,
Калі пакідаюць яе дзеці-
Змен жыццёвых іх адносіць вецер,-
На парозе застаецца маці.
Ручанькі ўваслед працягне моўчкі,
Вусны ж слоў папроку не аброняць:
- Залаценькія мае лісточкі,
Хай мае малітвы вас бароняць!
Зб." На крылах натхнення"
Свидетельство о публикации №114071700419