Вясна

Адмялі мяцелі белыя,
Ажыла зямля знямелая,
І гарэзлівая, смелая
Ў родны кут ідзе Вясна

У сукеначцы кароценькай,
У навых зялёных боціках,
Пацеркі на шыйцы з коцікаў,
Усміхаецца яна.

Зноў знаёмы мой узлесачак
Заблакітнеў ад пралесачак,
Усхваляць красуню-Весначку
Хор птушыны прыляцеў.

А Вясна ажно заходзіцца:
Ўсё спявае, ўсё лагодзіцца,
Бы ў гняздзечку, ў сэрцы мосціцца,
Пра каханне штось пляце.

Я, Вясна мая, забылася,
Як галовачка кружылася,
З адзінотаю здружылася -
Без кахання жыць магу.

Выклікае ж незвычайнае
Хараство тваё вянчальнае
Зноўку невытлумачальную
І шчымлівую тугу...

Адмялі мяцелі белыя,
Ажыла зямля знямелая,
Маладзюткая і смелая
Ў родны кут ідзе Вясна

У сукеначцы кароценькай,
У навых зялёных боціках,
Пацеркі на шыйцы з коцікаў,
Усміхаецца яна.


Рецензии