Летнiм надвячоркам

У канауцы за хацінкай
Старэнькай бабулі
Гучна-гучна гаманілі
Жвавыя квакулі;

Парасселіся дугою
Ў цёплае вадзіцы
І адна перад другою
Давай ганарыцца:

- Гляньце, гляньце, суседачкі,
На мяне - на цацу,
Маю я на пульхных ручках
Па чатыры пальцы,
Мае вочкі - калабочкі
Дзівяцца навокал,
Сочаць, сочаць, назіраюць
Нібы перыскопы.

- А ў мяне такі хапучы
Гарлачык-раточак,
Не міне мяне ні мошка
А ні камарочак;
Распяюся - над вадою
Пузік узбялее,
Думаю тады сабе я:
"Вось вам і лілея!"

- Да навукі мае дзеткі
Здольныя, сяброўкі,
Як аднютка яны маюць
Буйныя галоўкі!
"Ква-ква, ква-ква,
Ква-ква, ква-ква", -
Чулася гаворка
У канаўцы за хацінкай
Летнім надвячоркам.


Рецензии