Не абяцай
Каб нам нагадвала іх ззянне,
Што кожную сустрэчу трэба
Чакаць, як першае спатканне.
Не абяцай мне птушку шчасця
Злавіць за морам – акіянам,
Каб спеў яе прагнаў напасці,
Бальзамам быў сардэчным ранам.
Не абяцай папараць-кветку
Знайсці ў цішы купальскай ночы,
Каб зведаць усе тайны свету,
Валодаць усім, што бачаць вочы.
Не абяцай, што будзе вечным
Каханне, узніклае між намі.
Усё зменліва пад Шляхам Млечным,
Змяняемся і мы таксама.
Адно прашу: са мной будзь шчырым,
Слоў не кідай пустых на вецер.
Не абяцай, што не пад сілу
Зрабіць нікому ў цэлым свеце.
Свидетельство о публикации №114071602122
Светлана Агеевец 03.07.2016 22:33 Заявить о нарушении