Падарунак
Маленькага цюцю!
Пасяліўся Боня
Пад тахтою ў куце.
- Цюця, цюця, цюця,
Не хавайся ў куце,
Выходзь, калі ласка, -
Вось табе каўбаска.
Які ты кашлаты,
Вушаты, прыгожы!
Мордачка кірпата
Злаваці не можа.
Цюця, цюця, цюця,
Не хавайся ў куце,
Не смакчы паперку,
На, вазьмі цукерку.
Каб ты толькі ведаў,
Я не спаў, не снедаў,
Чакаў са світання
З табою спаткання.
Цюця, цюця, цюця,
Не хавайся ў куце,
Хадзі, пабалуем -
Хутчэй пасябруем.
Абяцаў татусю,
Абяцаў я маме -
Табою займуся
Па поўнай праграме.
Не сумуй у куце,
Давай лапкі, цюця,
Разам палайдачым,
Весела паскачам!
Не сумуй у куце,
Вось убачыш, цюця,
Зажывем з табою,
Як рыбка з вадою.
Зб."И снова душу греет благодать"
Свидетельство о публикации №114071601998