Мышкiна калыханка
Мышка шэрая ў норцы пішчыць -
Калыханку ціха пяе,
Дзетак васьмёра ў яе:
"Баю-баю, люлечкі-лю,
Я ўсіх вас так моцна люблю!
Прыгажэйшых, люлі-люлі,
Дзетак няма на зямлі!
Трэба вам хутчэй падрастаць,
Пабяжым у поле гуляць,
Там багата смачных зярнят
Для дарагіх мышанят."
Каля любай мамкі сваёй
Ахінае дзетак спакой,
Дружна сняць салодкія сны
І падрастаюць яны...
Снуе мышка полем, дзе шмат
Смачных буйных спелых зярнят,
А за ёю хвасток у хвасток
ўецца жывы ланцужок.
Зб." На крылах натхнення"
Свидетельство о публикации №114071509480