Удава

Ужо і сонейка стамілася
І вечароваю парой
За лесам легла спаць, накрылася
Ружовай коўдраю - зарой.

Ужо бялёсымі палосамі
Нізінай крадзецца туман,
А ў полі за сцяжынай роснаю
Усё мільгае сарафан.

Кабета толькі што не валіцца,
Не чуе рук, не чуе ног,
Але працуе і не жаліцца -
Няма таго, хто б  дапамог,

Сказаў:"Прылады не жаночыя:
Калун, рыдлёўка і піла."
За ім, камандаваць ахвочая,
Якою паняю жыла:

"Пасадзіш там парэчкі новыя,
А тут каб грады парабіў!"
Не супярэчыў а ні словам ёй
І толькі зрэдку крыху кпіў.

Ды вось пайшоў, а ёй не верыцца!
Такі быў дужы, малады...
Штодня цяпер з ім сілай мерыцца
І спачувае праз гады.

Ніхто аб ёй не замаркоціцца,
І па астылай баразне
Да дачы цягнецца гаротніца -
Няма святла ў яе акне.

Аднак жа і аб ёй турбуюцца
І, як інтымныя сябры,
Дзындзяць у вушы і цалуюцца
Да самай хаты камары.

Зб. "І гаспода мая і мой храм"


Рецензии