Споведзь

З дзявочых год чагось
Я марыла аб прынцы,
Здавалася, вось-вось
Павінен ён з'явіцца:

Апусціцца з нябёсаў
Квет майго чакання
І упрыгожыць лёс
Пялёсткамі кахання.

Высока за аблокі
Завітала мара,
І літасціва неба
Мне даслала пару;

Не адгадаўшы ў ім
Прыдуманага прынца,
Працягвала на неба
Ўпотай я дзівіцца.

За ім, свавольная,
Жыла так, як хацела,
Маўклівая мая
Птушынка ўсё цярпела.

Ды сэрцайка было
Не з дрэва, не з металу,
Знянацку заняло -
І пары больш не стала.

Зноў па сабе сама
Я ў гордай адзіноце:
Птушынкі той няма -
Жураўлікі ў палёце...

На жураўлёў у небе
Часу не марнуйце -
Сінічку, што ў руках,
Спяшайцеся, шкадуйце.


Рецензии