Касцёл
У часы ліхіх падзей,
Божай воляй ахаваны
Ёсць будынак-цудадзей.
Майстра ўмелы і не хцівы
Надзяліў будынак той
Ветлай, сціплаю, маўклівай
Беларускаю душой.
Паміж вёсачак і сёлаў
З даўніны да нашых дзён
Ён - прытулак для анёлаў
І людзям ратунак ён.
У блакітнае кароне,
Як на троне, угары
Маці Божа на іконе
У высокім алтары.
Калі з болю сэрца стогне,
Грэх адчаю на душы,
Памаліся той іконе,
Пра бяду сваю скажы.
Маці Божая ў нябёсах
Спачувальна уздыхне,
Над тваім бядацкім лёсам
Святы покрыў расхіне.
Праваслаўны ты ёсць, браце,
Каталік ці іудзей,
Разумее сэрцам Маці
Мову ўсіх зямных дзяцей.
Да касцёлу, што ў БУДСЛАВЕ,
Завітай, каханы мой,
І здабудзеш неўзабаве
І надзею і спакой.
Свидетельство о публикации №114071501102