Чаканне
Спускаецца вузкая сцежка да рэчкі.
На беразе, там, дзе знікае сцяжына,
Ля самай вады прыгажуня-дзяўчына
Сядзіць, абхапіўшы калені рукамі,
Застыла ў трывозе, у сумным чаканні:
- Няўжо ён не прыйдзе? Няўжо такі горды,
Паддаўшыся крыўдзе, паедзе у горад?
Пытае парады ў павольнае рэчкі -
Нявольнае сведкі дарэмнае спрэчкі.
Плыве міма, песціцца рэчка на сонцы
І свецяцца стайкі малькоў каля донца.
- Сплылі вы, дзявочага шчасця дзянёчкі,-
І кроплі-слязінкі сцякаюць на шчочкі...
Даносіць ёй ветрык ад рэчкі пасланне:
-Няўладныя спрэчкі над шчырым каханнем!
Свидетельство о публикации №114071400931