Ты толькi будзь! Не прападай!
І не шукай нідзе нікога!
Бо толькі я скажу, дзе ў рай
Вядзе забытая дарога!
Бо толькі знаю адзін я,
Дзе ў лесе ёсць жыцця крыніца,
Дзе боль душы твая й мая
У ручай шчасця могуць зліцца!
Ты толькі будзь! Адно жыві,
І болей шчасця мне не трэба!
Бо ты ёсць кліч маёй крыві,
Мой рай зямны і маё неба!
Ты толькі будзь! Не прападай!
Я страт меў у жыцці даволі!
Мой успамін! Мой клецкі край!
І малахіт жытоў на полі!
Свидетельство о публикации №114071407289